Стала вядома, дзе менавіта Лукашэнка праводзіць суботнік


Кіраўнік Беларусі ў дзень рэспубліканскага суботніка збіраецца працаваць на пасадцы дрэў у аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёну, перадае БелТА.

Лукашэнка напрыканцы красавіка традыцыйна наведвае раёны, пацярпелыя ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Сёлета ён вырашыў прыняць удзел у працах на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі», дзе на плошчы ў паўтара гектара высадзяць некалькі тысяч саджанцаў хвоі.

У гэтым парку пад асаблівай аховай знаходзіцца каля 190 тысяч гектараў тэрыторыі і больш за траціну займае абсалютны рэзерват дзікай прыроды.

Саджаць дрэва сёння будзе і прэм’ер-міністр Сяргей Румас з падначаленымі, а іншыя чыноўнікі правядуць суботнік на працоўных месцах.

Hавiны
На суботнік Румас будзе саджаць лес на Капыльшчыне
2020.04.24 11:07

Нягледзячы на пандэмію каронавірусу, суботнік у Беларусі ўлады не адмянілі.

КА belsat.eu

Стужка навінаў