Стала вядомая дата суду па «справе прафсаюзаў»


Судовы працэс над прафсаюзнымі дзеячамі Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам пачнецца 30 ліпеня ў судзе Савецкага раёну Менску.

Пра гэта распавёў сайту palitviazni.info Ігар Комлік.

Нагадаем, Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка вінавацяць ва «ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры» (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу Беларусі). Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкулу – да 7 гадоў пазбаўлення волі. Паводле праваахоўнікаў, сума нявыплачаных падаткаў склала 22.867,1 рубля.

Беларускія праваахоўнікі зладзілі ператрус у сядзібе РЭП 2 жніўня мінулага году. Сканфіскавалі большую частку камп’ютараў, жорсткіх дыскаў, шукалі дакументы. Комліка і Фядыніча затрымалі. Лідар прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч быў вызвалены на наступны дзень, а Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай да 2 кастрычніка 2017 году.

Праваабаронцы і грамадзянская супольнасць Беларусі лічыць пераслед Фядыніча і Комліка палітычна матываваным. Лідар прафсаюзу РЭП звязвае крымінальную справу выключна з «помстай уладаў за актыўную грамадскую дзейнасць».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў