Стала вядома дата, калі будзе ўсталяваны помнік Тадэвушу Касцюшку


У хуткім часе ў Беларусі з’явіцца першы помнік Тадэвушу Касцюшку. Пра гэта паведаміў Глеб Лабадзенка на сваёй старонцы ў Facebook.

Адкрыццё помніка запланавана на 12 траўня а 12:00 каля роднай сядзібы Касцюшкі ў Марачоўшчыне. Для ахвочых будуць арганізаваныя турыстычныя аўтобусы з Менску. Квіткі на гэтыя аўтобусы платныя, але акрамя наведвання Марачоўшчыны ў кошт уключаны турыстычны маршрут: Сядзіба-музей Касцюшкі – Косаўскі палац – Ружанскі палац – Маёнтак Падароск. У Падароску ствараецца першы ў Беларусі Музей беларускай шляхты.

Нагадаем, што помнік планавалася ўсталяваць яшчэ ў пачатку сакавіка, але праз неспрыяльныя ўмовы надвор’я адкрыццё было перанесена.

Помнік зроблены ва Украіне па праекту беларускага скульптара Геніка Лойкі. Грошы на стварэнне помніка Тадэвушу Касцюшку збіраліся на краўдфандынгавай прасторы. Неабходная сума была сабраная вельмі хутка.

Дарэчы, беларусы не першы раз за свае грошы ўсталёўваюць помнік Касцюшку. У мінулым годзе беларуская дыяспара ў Швейцарыі сабралі неабходныя сродкі на помнік. Яго ўсталявалі ў швейцарскім горадзе Золатурн, дзе пахаваны Тадэвуш Касцюшка.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары