Стала вядома, чаму Д'ега Марадона не вярнуўся ў Беларусь


Легендарны ў мінулым футбаліст Дʼега Марадона не пажадаў вяртацца ў Беларусь, паколькі мае трэнерскія амбіцыі. Пра гэта распавяла прэс-сакратар футбольнага клубу «Дынама» (Берасце) Вольга Хіжынкова ў эфіры «Радыё-Менск».

«Другі прыезд Марадоны ў Берасце не адбыўся, таму што Дʼега марыў трэніраваць каманду, а наш клуб прапаноўваў прадстаўнічую місію. Марадона з ёй унутрана не пагадзіўся. Таму, калі атрымаў прапанову ад мексіканскага «Дарадоса», ён яе прыняў», – адзначыла Вольга Хіжынкова.

Аб’ектыў
Што не склалася ў нас з Марадонам?
2018.09.11 21:28

Дʼега Марадона стаў старшынём праўлення берасцейскага «Дынама» летась. Легендарны футбаліст прыляцеў у Берасце ў ліпені 2018 году. Аднак у верасні яму прапанавалі пасаду галоўнага трэнера клубу «Дарадас» у Мексіцы.

Пры гэтым Дʼега Марадона не забывае пра берасцейцаў. У сваім Instagram ён павіншаваў «Дынама» (Берасце) з першым чэмпіёнствам.

СК belsat.eu

Стужка навінаў