Стала вядома, аб чым Пуцін папрасіў новага пасла ў Беларусі


Міхаіл Бабіч, якога Уладзімір Пуцін прызначыў сёння надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам РФ у Менску і спецыяльным прадстаўніком прэзідэнта па развіцці гандлёва-эканамічнай супрацы з Беларуссю, абмаляваў тое, чым збіраецца займацца ў Менску.

Асноўная задача, якую Пуцін афіцыйны паставіў перад Бабічам – павелічэнне таваразвароту паміж Беларуссю і Расеяй. Летась ён вырас амаль на чвэрць і склаў $ 32,4 млрд. Два месяцы таму Пуцін заявіў, што яго магчыма павялічыць да $ 50 млрд – і менавіта такую мэту ён паставіў перад Бабічам.

«Маштаб пастаўленых задач разумею, усведамляю сваю асабістую адказнасць і зраблю ўсё, каб апраўдаць ваш давер», – заявіў Бабіч на сустрэчы з кіраўніком Расеі ў пятніцу.

Паводле Бабіча, Беларусь – не толькі «найбуйнейшы эканамічны партнёр», але і «найважнейшы геапалітычны і ваенны саюзнік» Расеі, а таксама «братэрскі народ для расейцаў».

«Нам з калегамі з Урада Расейскай Федэрацыі, Адміністрацыі Прэзідэнта, з беларускімі партнёрамі цяпер трэба будзе зрабіць усё, каб дамоўленасці, якія дасягнуты паміж кіраўнікамі дзяржаў, былі практычным чынам рэалізаваныя», – дадаў новы амбасадар.

ДД

Стужка навінаў