Стадыён «Дынама» гатовы на 50 %. Рэканструкцыя ідзе ўжо 5 гадоў


Фота: vk.com «Реконструкция стадиона “Динамо” г.Минск»

2 чэрвеня прэмʼер Андрэй Кабякоў наведаў з інспекцыяй будаўнічую пляцоўку галоўнага футбольнага стадыёну краіны.

Маналітныя працы на стадыёне «Дынама» практычна завершаныя, на паўночнай, паўднёвай ды ўсходняй трыбунах вядуцца аздобныя працы. Трыбуны ўжо на 90 % гатовыя для ўстаноўкі крэслаў. Стадыён жа гатовы на 50 %, піша belta.by.

Фота: vk.com

Будаўніцтва мае завяршыцца ў снежні 2017-га. Рэканструкцыя пачалася ў 2012 годзе. У 2019-ым стадыён прымае «Еўрапейскія гульні».

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў