Стадыён «Дынама» адкрылі пад песню Меладзэ «Текила любовь». Рэпартаж


Яго чакалі даўно. Хтосьці са смуткам, што лепш усё роўна не будзе, хтосьці з насцярожанасцю, бо вонкавы выгляд трохі палохаў, а што там унутры – нябачна. А хтосьці з радасцю, бо не трэба ездзіць у Барысаў на еўракубкавыя матчы ФК «Дынама».

Адкрыць стадыён спачатку планавалі лёгкаатлетычным матчам, але за пару тыдняў да дня ікс улады змянілі сваё планы і арганізавалі футбольную сустрэчу паміж зборнай менскага і берасцейскага «Дынама» з аднаго боку і зборнай іншых клубаў беларускага чэмпіянату з другога.

Ахвочых паглядзець на новы стадыён было ня так і шмат. У адрозненні ад дзіцячых групаў, якія, магчыма, не мелі права выбару «ісці або не ісці».

Стары «Дынама» не адпавядаў патрабаванням часу, але, здаецца, нармальныя камеры захоўвання з’явяцца толькі пасля наступнай рэканструкцыі. Як і сканеры для штрыхкодаў на квітках.

Ежа… Магчыма, даросламу пакаленню ў гэтым пункце прыдрацца няма да чаго, але маючы пад бокам Кастрычніцкую і іншыя пляцоўкі са стрытфудам, «Дынама» аддаў перавагу «класіцы»: ніякіх вам латэ і бульбы-фры. Затое танна: сэт з кавы з вяршкамі і слойка каштуе 3.70. Бургеры таксама ёсць. І дзякуй Богу.

Кропак продажу ежы, здаецца, шмат – 8 унутры стадыёну, плюс на пляцоўцы навокал ёсць перасоўныя кропкі з марозівам і вадой.

Рэпертуар, для тых, хто чакаў свята, быў з савецкіх часоў: Магамаеў, Высоцкі, Гурчанка. Здаецца, арганізатары ведалі, што значная колькасць гасцей – супрацоўнікі дзяржустаноў, сярод якіх распаўсюджваліся квіткі.

Людзі з інваліднасцю могуць назіраць за тым, што адбываецца на полі з балкону.

Яшчэ трошкі канструктарскіх асаблівасцяў: дах, пра неабходнасць якога так часта казалі наведнікі старой версіі «Дынама» зʼявіўся. Але накрывае ён толькі месцы на балконе. Прабачце тыя, хто набыў дарагія квіткі.

Святочнае мерапрыемства пачалося з песні Валерыя Меладзе «Текила любовь». Каментаваў – Уладзімір Навіцкі.

Зʼявіліся два экраны, але чамусьці спачатку вывесці трансляцыю на іх арганізатары не змаглі.

Здаецца, ніводнае мерапрыемства ў нашай краіне не праходзіць без ваеннага аркестру.

Аляксандр Лукашэнка таксама быў. Заявіў, што абноўлены стадыён стане родным домам для тых, хто любіць спорт.

Наталля Літвіненка, belsat.eu

Стужка навінаў