Стабільнасць па-беларуску: восьмы раз з пачатку года даражэе бензін


З 14 красавіка на беларускіх запраўках рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва павялічваюцца на 1 капейку. Пра гэта паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім». Гэта ўжо восьмае падаражэнне з пачатку года.

У прыватнасці, кошт 1 літру бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 руб. 51 кап., АІ-95-К5-Еўра – 1 руб. 62 кап., АІ-98-К5-Еўра – 1 руб. 83 кап., дызельнага паліва – 1 руб. 62 кап.

Hавiны
У Беларусі запаволілася інфляцыя. Эксперт: Сітуацыя не выклікае асцярог
2019.04.13 16:22

У канцэрне адзначылі, што па стане на 12 красавіка павялічыўся разрыў паміж рэзкім ростам кошту нафты і паступальным змяненнем цэн на паліва на АЗС Беларусі.

З пачатку года кошт расейскай нафты для беларускіх НПЗ вырас на 19,5%, а цэны на маторнае паліва – у сярэднім на 4,5%.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў