Спёка вяртаецца: у панядзелак у Беларусі да +31!


Днём у панядзелак, 19 жніўня, месцамі па паўночна-заходняй палове краіны чакаюцца навальніцы, па паўднёвым захадзе рэспублікі тэмпература паветра месцамі дасягне +30… 31ºС, паведамляе Белгідрамет.

Сіноптыкі абвесцілі жоўты ўзровень небяспекі.

У Менску чакаецца пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў, тэмпература паветра +26… 28 ° C. Вецер паўднёва-заходні, 4-9 м / с.

У Берасці паветра прагрэецца да +30… 31 ° C. Ноччу там не будзе ападкаў, а днём магчымыя кароткачасовы дождж і навальніца.

КА belsat.eu

Стужка навінаў