Спёка вяртаецца: сіноптыкі абвесцілі памаранчавы ўзровень небяспекі


Памаранчавы ўзровень небяспекі абвешчаны па паўднёвым захадзе Беларусі 4 жніўня праз спёку, паведамляе Белгідрамет.

У аўторак чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па заходняй частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Тэмпература паветра ўначы складзе 11-17 градусаў, а ўдзень чакаецца 24-29 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе краіны – плюс 30-32 градусы.

У Менску заўтра будзе +25 і без ападкаў, а 5 жніўня прагназуецца да +27 цяпла.

КА belsat.eu

Стужка навінаў