Спыніце гвалт: Мінздароўя выступіла са зваротам


Мінздароўя выступіла з афіцыйным зваротам датычна бягучай сітуацыі на вуліцах Беларусі.

Акцыі салідарнасці ў Менску, Беларусь. 13 жніўня 2020 г.
Фота: Света Фар / Belsat.eu / Vot-tak.tv

Мінздароўя выступіла з афіцыйным зварот. Ведамства падкрэсліла, што з трывогаю сочыць за сітуацый, якую яно акрэсліла як «хвалю гвалту, паламаных лёсаў і страчанага здароўя».

«Мы, лекары, маем абараняць і ахоўваць самае каштоўнае з таго, што ёсць у чалавека – ягонае жыццё і здароўе, не можам безудзельна назіраць за тым, што адбываецца. Жыццё і здароўе (усіх без выключэння) грамадзянаў нашай краіны – вельмі каштоўнае!»

Яны звярнуліся да ўсіх беларусаў з просьбаю спыніць раскручванне спіралі гвалту на вуліцах нашых гарадоў.

«Не трэба правакаваць адно аднаго! Мы хочам, каб у краіне наноў гучаў дзіцячы смех, а не вой сірэн і гудкоў, гукі выбухаў, мы хочам адчуваць атмасферу радасці і спакою. Жыццё вельмі кволае і скарацечна, не трэба марнаваць гэты каштоўны дар на правакаванне гвалту і ўхваляць з’явіўшыся раскол у грамадстве.

Памятайце – нам усім разам жыць у гэтай краіне!».

Сёння да агульнай забастоўкі далучыліся медыкі ў некалькіх гарадах. Яны адмаўляюцца ад планавых аперацыяў, пакуль не будзе спынены гвалт у Беларусі.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў