«Спыніце дзядзю Віцю». У Горадні знялі ролік аб ахове працы


#Віця можа стаць новым мемам.

Гарадзенцы знялі ролік аб бяспецы на прадпрыемстве – кавер на папулярны кліп «Віцю трэба выйсці» украінскага музычнага праекту ESTRADARADA.

Фільм паўстаў на замову Ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гарадзенскага аблвыканкаму. Над ім працавалі навучэнцы Гарадзенскага каледжу мастацтваў і працаўнікі Праектна-тэхнічнага ўпраўлення ААТ «Гроднапрамбуд». З мантажом дапамог гарадзенскі тэлеканал «Гродно Плюс».

«Галоўнай нашай задачай было прыцягнуць увагу да праблемы і заклікаць да выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны, паменшыць колькасць здарэнняў», – кажа агенцтву «БелТА» прадстаўніца аблвыканкаму Аксана Ісачанка.

Ідэя нарадзілася падчас працы, – кажа Ісачанка. – Мы рэгулярна выязджаем на будаўнічыя пляцоўкі і прадпрыемствы, і часам адзначаем факты зняважлівых адносінаў да сродкаў індывідуальнай абароны. Маўляў, бяда мяне не кране, аднак, на жаль, сумныя факты на вытворчасці ўсё ж такі здараюцца.

Ролік паглядзела ўжо больш за чатыры тысячы чалавек.

ДД

Стужка навінаў