Эколагі заклікаюць спыніць будаўніцтва дарог на Альманскіх балотах


Міжнародныя эколагі заклікаюць захаваць некранутыя Альманскія балоты. Міжнародная рабочая група па захаванні балот заклікае спыніць тут будаўніцтва дарогі і накіравала рэзалюцыю ў Мінпрыроды, Мінлясгас і МЗС Беларусі.

Акрамя таго Міжнародная рабочая група па захаванні балот (IMCG) звярнулася ў сакратарыяты Рамсарскай і Бернскай канвенцый. Эколагі адзначаюць сваю занепакоенасць планамі будаўніцтва сістэмы дарог праз Альманскія балоты, якія ўжо вядуцца. У рэзалюцыі, якая прынята яшчэ 31 жніўня сёлета на 18-й Генеральнай асамблеі адзначаецца, што працы прывядуць да парушэння гідрарэжыму і ландшафту гэтага ўнікальнага прыроднага комплексу, паведамле interfax.

Балотаведы IMCG лічаць, што прырода ў Альманах з’яўляецца ўнікальнай і рэдкай для Еўропы. Страціць гэта вельмі лёгка, але аднавіць немагчыма.

У сваю чаргу ўрад Беларусі плануе інвеставаць тут каля мільёна долараў на стварэнне дарог, якія, паводле афіцыйнага меркавання, паспрыяюць доступу тэхнікі для тушэння пажараў. Але міжнародныя эколагі з гэтым не пагаджаюцца, паколькі тарфянікі знаходзяцца пад вадой. Акрамя таго, дарогі спросцяць доступ тэхнікі да балот, што можа прывесці да торфаздабычы.

ІMCG падкрэслівае, што найбуйнейшы балотныя масівы, захаваны ў натуральным стане, у любой частцы свету павінны быць захаваны як здабытак чалавецтва і каштоўныя прыродныя тэрыторыі.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў