Спявачку Ядвігу Паплаўскую збіла машына


ДТЗ адбылося а 22-й гадзіне 15 студзеня, калі Ядвіга Паплаўская ў Менску пераходзіла асветленую вуліцу Філімонава па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Цяпер спявачка знаходзіцца ў лякарні са складаным пераломам нагі.

«Дзве машыны стаялі і чакалі, калі я перайду, а трэцяя ня спынілася і збіла мяне… Адзіным суцяшэннем у маёй жаласнай сітуацыі ў сувязі з пераломам нагі, было б убачыць на гэтым пераходзе святлафор, які б прынёс карысць і спакой як кіроўцам, так і пешаходам. Бо так зручна пераходзіць дарогу на зялёны сігнал святлафора, а не тузацца на «зебры» наперад-назад, гледзячы, не нясецца ці хто-небудзь на цябе», – цытуе Паплаўскую «Камсамольская праўда».

Па словах Ядвігі Паплаўскай, з кіроўцам цяпер займаецца ДАІ.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў