Спроба перавароту ў Эфіопіі: забіты начальнік Генштабу і кіраўнік аднаго з рэгіёнаў


Кіраўнік генеральнага штабу Эфіопіі і, па меншай меры, тры іншыя высокапастаўленыя службовыя асобы былі забітыя падчас спробы дзяржаўнага перавароту ў паўночным штаце Амхара, перадае Reuters.

У выніку нападу змоўнікаў загінуў кіраўнік рэгіёну і ягоны дарадца. У сталіцы Адыс-Абэбе начальніка Генштабу забіў ягоны целаахоўнік, таксама быў застрэлены генерал арміі ў адстаўцы, піша Associated Press. Арганізатарам путчу называюць кіраўніка службы бяспекі рэгіёну Амхара.

Урад Эфіопіі заяўляе, што спроба дзяржаўнага перавароту была задушана, большасць удзельнікаў затрымалі.

Амбасада ЗША паведаміла пра стрэльбу ў сталіцы краіны і заклікала людзей быць асцярожнымі.

Hавiны
У Судане ўслед за экс-прэзідэнтам арыштаваны і спікер парламенту
2019.04.17 15:04

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў