Справы журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай перадалі ў суд


Справы журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай перадалі ў суд Фрунзенскага раёну Менску. Пра гэта ў сваім Facebook паведаміла прадстаўніца Менгарсуда Надзея Антонік.

Справы Дар’і Чульцовай і Кацярыны Андрэевай перадалі ў суд Фрунзенскага раёну. Пры гэтым сваякам Дар’і і Кацярыны аніхто пра гэта не паведаміў.

«У канцэлярыі Фрунзенскага суду заявілі, што цягам тыдня прызначаць дату паседжання. Суддзю яшчэ не вызначылі», – распавёў Ігар Ільяш, муж Кацярыны Андрэевай.

9 студзеня Ігар Ільяш, муж Кацярыны, паведаміў, што следства ў ейнай справе завершылася. У лісце з Жодзінскай турмы журналістка напісала, што чакае этапавання ў Менск.

Журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова застаюцца за кратамі з 15 лістапада – яны былі затрыманыя за стрым, дзе паказалі жорсткі разгон акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэнне сілавікамі народнага мемарыялу. Кацярыне і Дар’і выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Праваабаронцы прызналі дзяўчат палітвязнямі.

Hавiны
Следства па справе Кацярыны Андрэевай, імаверна, завершана
2021.01.09 12:39

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў

 

Стужка навінаў