Справа з ДТЗ, у якім загінула дзіцё, перададзена ў суд


Напрыканцы 2017 году 55-гадовы кіроўца цяжкавіка на праспекце Пераможцаў здзейсніў наезд на людзей на рэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку здарэння загінула 11-гадовая дзяўчынка , яе бабуля і 8-гадовы брат атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.

Следчыня вызначылі, што тармазная сістэма, стырнавое кіраванне і хадавая частка аўтамабіля былі няспраўныя. Яны зазначаюць, што кіроўца бачыў чырвонае святло і мог спыніць цяжкавік, калі б у машыне былі спраўныя тармазы. Пра гэта паведамляе сайт Следчага Камітэту Рэспублікі Беларусь.

У паведамленні сцвярджаецца, што кіроўца мог пазбегнуць трагедыі, бо у яго была магчымасць адвесці транспартны сродак ад пешаходнага пераходу, выехаўшы на газон або агароджу. Таксама было вызначана, што аўтамабіль кіроўцы не праходзіў тэхагляд з 2015 году, за адсутнасць тэхагляду у жніўні 2017 году кіроўца атрымаў штраф.

Следства доўжылася некалькі месяцаў і цяпер справу Генеральная пракуратура перадала справу ў суд. Дзеянні абвінавачанага кваліфікавалі па ч.2. арт.317 Крымінальнага Кодексу Рэспублікі Беларусь. Кіроўца цалкам прызнаў сваю віну.

ГА, belsat.eu Фота sk.gov.by

Стужка навінаў