Справу супрацоўнікаў «Прэс-клуба» перадалі ў Следчы камітэт


Крымінальную справу супраць пяці супрацоўнікаў «Прэс-клуба» аператыўна перадалі ў Следчы камітэт на шосты дзень пасля іх затрымання. Адвакатаў падазроных ужо сёння выклікалі на допыты. Пра гэта ў сваім Facebook паведаміла Аляксандра Слуцкая, дачка кіраўніцы «Прэс-клуба» Юліі Слуцкай.

22 снежня сілавікі затрымалі стваральніцу «Прэс-клуба» Юлію Слуцкую, праграмнага дырэктара Алу Шарко, фінансавага дырэктара Сяргея Альшэўскага, кіраўніка Акадэміі «Прэс-клуба» Сяргея Якупава і аператара Пятра Слуцкага. Затрымалі былую журналістку БТ Ксенію Луцкін, якая таксама застаецца пад вартай.

Стваральніца «Прэс-клуба» Юлія Слуцкая цяпер у статусе падазраванай па крымінальнай справе паводле ч. 2 арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

Астатнія – падазраваныя паводле ч.6 арт. 16 (Саўдзел у злачынстве) і ч.2 арт. 243.

Hавiны
Налёт на «Прэс-Клуб»: затрыманая Юлія Слуцкая, ператрусы ў топ-менеджараў
2020.12.22 16:49

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco арганізавала паштовую кампанію па вызваленні затрыманых супрацоўнікаў «Прэс-клуба» Беларусь і заклікае адпраўляць электронныя звароты беларускім чыноўнікам з патрабаваньнем неадкладнага іх вызваленьня.

Лісты прапануюць адпраўляць міністру інфармацыі Ігару Луцкі, генеральнаму пракурору Андрэю Шведу, выканаўцу абавязкаў старшыні Камітэту дзяржкантролю Васілю Герасімаву.

Адправіць электронны ліст прапануюць на трох мовах: расейскай, ангельскай і нямецкай. Ўзор тэксту можна паглядзець на сайце арганізацыі.

Таксама сумесны зварот з нагоды затрымання кіраўніцтва «Прэс-клуба» Беларусь запісалі медыяарганізацыі і журналісцкія асацыяцыі Арменіі, Грузіі, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Расеі, Украіны і Беларусі, у якім падтрымалі і выказалі глыбокае абурэнне затрыманнем калег з «Прэс-клуба».

«Ўсе гады працы «Прэс-клуб» Беларусь застаецца верным сваёй місіі: падтрымліваць прафесійную медыясупольнасць, умацоўваць стандарты журналістыкі, быць платформай для дыялогу прафесіяналаў. Гэтая арганізацыя карыстаецца заслужаным даверам і павагай журналісцкай супольнасці не толькі ў Беларусі, але і калег з медыяарганізацый многіх краін», – гаворыцца ў звароце.

Журналісцкая супольнасць пераканана ў тым, што напад на «Прэс-клуб» накіраваны на тое, каб перашкодзіць арганізацыі выконваць важную працу па падтрымцы медыя і журналістаў Беларусі, якія працуюць сёння ў вельмі складаных умовах.

АД / belsat.eu

Стужка навінаў