Справу Марыны Золатавай пракуратура перадала ў суд


Пракуратура перадала справу галоўнага рэдактара TUT.BY Марыны Золатавай у суд Заводскага раёну Менску. У так званай «справе БЕЛТА», Золатава застаецца апошняй абвінавачанай.

Марыну Золатаву следчыя абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 425, бяздзейнасць службовай асобы. Пакаранне за гэты артыкул прадугледжвае ад штрафу да пазбаўлення волі на тэрмін да пяці гадоў.

«Яшчэ 9 студзеня я накіравала скаргу ў пракуратуру, трохі раней скаргу накіраваў і адвакат. Але ніякіх адказаў на гэтыя звароты яшчэ не атрымала. Але, стала вядома, што пракуратура перадала справу ў суд. А гэта і ёсць пэўным адказам на мае скаргі», – распавяла «Белсату» Марына Золатава.

11 студзеня генеральная пракуратура паведаміла, што накіравала ў Менскі гарадскі суд для вызначэння падсуднасці крымінальную справу ў дачыненні да галоўнага рэдактара партала TUT.BY Марыны Золатавай. Цяпер справа будзе разглядацца ў судзе Заводскага раёну сталіцы.

Першапачаткова па «справе БЕЛТА» праходзілі 15 журналістаў і рэдактараў. Але 14 супрацоўнікаў розных СМІ былі з цягам часу вызваленыя ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем да адміністрацыйнай. Акрамя штрафаў, журналісты былі абавязаны кампенсаваць шкоду. Сумы, якія выплацілі супрацоўнікі медыяў розныя – ад 3 да 17 тысяч рублёў.

Hавiны
Справа Марыны Золатавай накіраваная ў суд
2019.01.11 18:28

СК, belsat.eu

Стужка навінаў