Справу актывісткі «Экадом» Ірыны Сухій суд адправіў на дапрацоўку


Ірына Сухій

Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, паведаміла дачка актывісткі Сафія Садоўская на сваёй старонцы ў Facebook.

Па словах Сафіі, яе маці судзяць за ўдзел у мітынгу 3 верасня ў 18.00, а ў гэты час Ірына была ў дарозе на хутар.

Сябра рады грамадскага аб’яднання «Экадом» Ірына Сухій была затрыманая ў Менску 6 верасня. Паводле інфармацыі незарэгістраванага праваабарончага цэнтра «Вясна», жанчыну забралі з дому і адвезлі ў Савецкае РУУС.

Сёння справу Ірыны, якая правяла ноч у ізалятары, разгледзелі ў судзе, матэрыялы вярнулі ў РУУС для ліквідацыі недахопаў.

Ці адпусцяць Ірыну дадому, невядома, фармальна яе могуць утрымліваць яшчэ двое сутак.

belsat.eu

Стужка навінаў