Справа з маладзечанскім мылам на вяровачцы скончылася. Завод адмовіўся ад сваіх патрабаванняў


Маладзечанскі завод парашковай металургіі і выданне «Рэгіянальная газета» заключылі міравое пагадненне.

«Завод адмовіўся ад сваіх патрабаванняў у поўным аб’ёме і абавязаўся кампенсаваць нашаму выданню палову выдаткаў на аплату паслугаў адваката», – распавёў Belsat.eu Аляксандр Манцэвіч, галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты».

У позве завод патрабаваў ад выдання зняпраўдзіць апублікаваную інфармацыю ды абавязаць рэдакцыю падаць інфармацыю аб асобе, якая даслала фота выданню, каб прыцягнуць яе да адказнасці.

Нагадаем, што летась у кастрычніку «Рэгіянальная газета» апублікавала фота з прыбіральні Маладзечанскага заводу парашковай металургіі, на якім відаць, што мыла прывязанае да крану. Прадпрыемства палічыла, што публікацыя правакацыйная і падрывае дзелавую рэпутацыю ды падало позву ў Эканамічны суд Менскай вобласці.

Hавiны
У публікацыі пра мыла на вяровачцы завод бачыць правакацыю і падрыў дзелавой рэпутацыі
2020.01.16 19:27

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў