Справа «Белгазпрамбанку» перададзеная ў суд


Справа накіравана ў Вярхоўны суд.

Пра гэта паведаміла ў чацвер начальнік упраўлення ўзаемадзеяння з медыямі і рэдакцыйнай дзейнасці ведамства Анжаліка Курчак.

«Генпракуратура вывучыла перададзеную з КДБ крымінальную справу ў дачыненні топ-мэнэджараў «Белгазпрамбанку» і прыйшла да высновы пра ўсебаковае ды аб’ектыўнае даследаванне яе абставінаў, поўную адпаведнасць абвінавачвання сабраным па справе доказам. У сувязі з чым Генеральная пракуратура накіравала гэтую справу ў Вярхоўны суд для арганізацыі разгляду», – заявіла прадстаўніца Генпракуратуры Анжаліка Курчак.

Hавiны
Надзея Ермакова ўзначаліла «Белгазпрамбанк»
2021.01.18 10:14

Былога кіраўніка «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыку затрымалі разам з ягоным сынам Эдуардам 18 чэрвеня. Супраць былога кіраўніка «Белгазпрамбанку» высунулі абвінавачванні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 і ч. 2 арт. 235 КК Рэспублікі Беларусь па фактах атрымання хабараў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры, а таксама легалізацыі («адмыванні») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры адпаведна.

ІК belsat.eu

Стужка навінаў