Справа Андрэя Уцюрына: частка абвінавачаных пайшла на здзелку са следствам


З часткай абвінавачаных па справе былога намесніка дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Андрэя Уцюрына заключаныя дасудовыя пагадненні. Такая інфармацыя была агучана сёння на папярэднім судовым пасяджэнні ў Вярхоўным судзе, паведамляе БелТА.

Дасудовыя пагадненні былі заключаныя са старшынёй праўлення ААТ «Беларускі міжбанкавы разліковы цэнтр» Феліксам Каспяровічам, намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення інфармацыйных тэхналогіяў Нацбанка Андрэем Падгорным, гендырэктарам РУП «Белтэлекам» Сяргеем Сівадзедавым, прадстаўніком «АМТ-Груп Інтэрнэшнл» Міхаілам Прыгарам і з расейцам Уладзімірам Казанцавым – прадстаўніком кампаніяў «Смартлабс» і «УГМК-Тэлекам».

Фелікс Каспяровіч абвінавачваецца ў атрыманні сумесна з Андрэем Падгорны хабараў на суму больш за $ 868 тыс. Сяргей Сівадзедаў, на думку следства, атрымаў не менш за $ 470 тысячаў і 15 тысячаў еўра.

Міхаіл Прыгара абвінавачваецца ў дачы хабараў у агульнай суме $ 285 тысячаў, а Уладзімір Казанцаў – у перадачы не менш як $ 190 тыс.

Нагадаем, у красавіку 2019 года намесніка дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі, экс-кіраўніка Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Уцюрына арыштаваў КДБ. Яго абвінавацілі ў атрыманні хабараў на агульную суму ў $ 190 тысяч у ходзе паставак у Беларусь тэлекамунікацыйнага абсталявання і праграмнага забеспячэння.

Усяго ў атрыманні і даванні хабараў абвінавачваюцца 16 чалавек. У хабарнікаў было канфіскавана больш за $ 1,65 млн (у тым ліку ў аблігацыях), 62 тысячаў еўра, больш за 1 кг золата. Следства па справе КДБ завяршыў у снежні.

Абноўлена
КДБ завяршыў расследаванне справы былога начальніка службы бяспекі Лукашэнкі
2019.12.02 10:00

Вясной 2019 года хадзілі чуткі, што Уцюрына насамрэч арыштавалі за тое, што ён нібыта рэгулярна «зліваў» інфармацыю ФСБ. Аднак Лукашэнка зняпраўдзіў гэтыя чуткі: «Гэта (арышт Уцюрына – заўв. belsat.eu) не мае ніякага дачынення да таго, што ён нібыта быў ледзь не агентам пасла Расеі. Калі б ён быў агентам замежнага амбасадара, праз суткі б ужо ведалі пра гэта».

Лукашэнка тады паведаміў, што Уцюрын трапіў у поле зроку праваахоўнікаў яшчэ да пераводу ў Савет бяспекі.

«Калі б ён у мяне быў па-за падазрэннямі, ён б дагэтуль працаваў начальнікам Службы бяспекі, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Ужо тады да яго былі пытанні. Хлопец малады, і добры бок у яго была як у чалавека, ня ўсё было кепска. У мяне былі пэўныя падазрэнні. Яму далі шанец. – ідзі і працуй. Што, намеснік дзяржсакратара – дрэнная пасада для ваеннага чалавека? Ды кожны можа марыць аб такой пасадзе».

Меркаванні
Карціна алеем. «Лука Грозны і сын яго Лука»
2019.05.03 16:35

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў