Справа 2860/2016: Юрась Беленькі супраць беларускай дзяржавы


Будзе дапоўнена

Індывідуальны зварот Юрася Беленькага, накіраваны ў Камітэт па правах чалавека ААН 5 лютага 2016 года, зарэгістраваны пад нумарам 2860/2016 і ў далейшым будзе разгледжаны экспертамі КПЧ ААН. Зварот падрыхтавалі спецыялісты праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Скарга намесніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага ў Камітэт па правах чалавека ААН звязана з яго пераследам за мемарыяльныя акцыі ў Курапатах і Лошыцкім яры ў 2014 годзе. У віну яму ставілася тое, што ён не ўзгадніў з міліцыяй меры па забеспячэнні грамадскага парадку падчас правядзення масавых мерапрыемстваў – пры тым што акцыі прайшлі ў поўнай адпаведнасці з дазволам Менгарвыканкаму і не суправаджаліся парушэннямі грамадскага парадку.

Прыцягненне Юрася Беленькага да адміністрацыйнай адказнасці праваабаронцы разглядаюць як пераслед за рэалізацыю ім свайго права на мірныя сходы і выказванне меркаванняў, што парушае артыкулы 21 і 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Акрамя таго, спецыялісты “Вясны” падкрэсліваюць, што забеспячэнне грамадскага парадку падчас правядзення мірных сходаў і саміх дэманстрантаў зʼяўляецца прэрагатывай органаў міліцыі.

Сутнасць прэтэнзіяў Юрася Беленькага заключаецца ў тым, што, па-першае, у межах трох адміністрацыйных справаў ён быў аштрафаваны за парушэнне парадку арганізацыі шэсцяў у Курапаты і Лошыцкі яр (паводле ч.2. Ст 23.34 КаАП РБ) негледзячы на тое, што заяўнікам і арганізатарам акцый зʼяўлялася партыя; па-другое, ён прынцыпова не згаджаецца з неабходнасцю аплаты паслуг па ахове бяспекі і медычнае дапамогі, паколькі, паводле міжнародных стандартаў, забеспячэнне правядзення мірных сходаў зʼяўляецца пазітыўным абавязкам самой дзяржавы.

На гэтай пазіцыі Беленькі настойваў пры абскарджанні штрафаў у беларускіх судах рознага ўзроўню, яе даводзіць і ў звароце да Камітэту па правах чалавека ААН.

 

У 2003 годзе Міністэрства юстыцыі правяло праверку статутнай дзейнасці арганізацыі і звярнулася ў суд з патрабаваннем аб пазбаўленні дзяржаўнай рэгістрацыі ў сувязі з выяўленымі парушэннямі. Вярхоўны суд падтрымаў пазоў міністэрства.

ВД, паводле spring96.org

Стужка навінаў