«Справа 21-го»: у Менску зноў судзяць за карупцыю ў сферы аховы здароўя


Менскі гарадскі суд 19 жніўня распачаў разгляд чарговай справы аб карупцыі ў сферы аховы здароўя. Абвінавачанымі ў справе праходзяць 21 асобаў – гэта не толькі чыноўнікі, але і бізнесоўцы, якіх вінавацяць у дачы хабараў.

З 21 фігуранта справы 7 перабываюць пад вартаю. Сярод іх:

  • кіраўнік Цэнтру экспертызаў і выпрабаванняў аховы здароўя Аляксандр Сталяроў, ягоны намеснік Андрэй Зінчанка і кіраўнік аднаго з дэпартаментаў Сяргей Ляшчылоўскі;
  • гендырэктар «Белфармацыя» Вячаслаў Гніцій;
  • бізнесовец, дырэктар кампаніі «Іскамед» Сяргей Шакуцін (брат алігарха Аляксандра Шакуціна);
  • гендырэктар гарадзенскага дзяржаўнага прадпрыемства «Фармацыя» Андрэй Шчука і намеснік гендырэктара віцебскага прадпрыемства «Фармацыя» Кацярына Шнітко.
Суд па «справе медычных функцыянераў». Фота – belsat.eu
Суд па «справе медычных функцыянераў». Фота – belsat.eu
Сваякі фігурантаў справы прыйшлі падтрымаць падсудных. Фота – belsat.eu

Усе яны знаходзяцца пад вартаю з лета 2018 года. Пад вартаю знаходзіліся і астатнія фігуранты справы (тэрмінам ад некалькіх дзён да некалькіх месяцаў), але яшчэ летась ім змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе або хатні арышт.

Суд па «справе медычных функцыянераў». Фота – belsat.eu

13 з 21 фігуранта справы – прадстаўнікі бізнес-структураў. Астатнія – чыноўнікі. Чыноўнікам выстаўлена абвінавачванне паводле арт. 430 (атрыманне хабару), астатнім – паводле арт. 431 (дача хабару).

Напачатку працэса абарона Сяргея Шакуціна папрасіла суд праводзіць разгляд справы ў закрытым рэжыме. Адвакатка патлумачыла гэта тым, што ў матэрыялах справы ёсць дакументы, якія складаюць камерцыйную таямніцу, і могуць нашкодзіць кампаніі «Іскамед». Суд прыняў рашэнне задаволіць просьбу абароны Шакуціна толькі часткова.

Абарона Шакуціна таксама хадатайнічала аб змене меры стрымання, бо за кратамі у бізнесоўца значна пагоршыўся стан здароўя: ён скардзіцца на кепскі сон, галаўныя болі і праблемы са зрокам. Паводле абаронцаў, няма сэнсу трымаць яго пад вартаю. «Шакуцін гатовы даваць паказанні ў судзе… Шакуцін не ўздзейнічаў на кагосьці з фігурантаў працэсу і не мае намеру гэта рабіць», – заявіла адвакатка. Каб прыняць рашэнне наконт меры стрымання Шакуціна, суд абвесціў перапынак да 14.00.

Зала суд быў цалкам запоўнена сваякам і сябрамі фігурантаў справы. Фота – belsat.eu

Зала суд быў цалкам запоўнена сваякам і сябрамі фігурантаў справы. Шмат каму не хапіла месца. Падтрымаць Сяргея Шакуціна асабіста прыйшоў ягоны брат, алігарх Аляксандр Шакуцін.

Hавiны
Год «справе медыкаў»: куды зніклі мільены долараў і дзе фігуранты?
2019.06.28 15:15
  • Цяперашні суд – частка вялікай справы аб карупцыі пры закупах медычнага абсталявання і лекаў. У медыях яе называюць «справай медычных функцыянераў» або «справай медыкаў». У межах справы вясной–летам 2018 года былі затрыманыя больш за 60 асобаў (у тым ліку 37 чыноўнікаў). Паводле КДБ, хабары даходзілі да $ 350 тыс. за адзін раз. Незаконна атрыманыя грошы пераводзіліся на рахункі фірмаў у Гон-Конгу, Літве, Латвіі, Расеі і ПАР. Праз карупцыю кошт і лекаў, і абсталявання завышаўся на 10-60 %, у асобных выпадках – на 100 %.
  • Цягам года адбыўся шэраг судовых працэсаў, больш за дзесяць чыноўнікаў атрымалі розныя тэрміны зняволення.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў