Спікер Дзярждумы заклікаў да гарманізацыі заканадаўства Расеі і Беларусі


Старшыня Парламенцкага сходу Саюзу Беларусі і Расеі, спікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін заявіў, што Расея і Беларусь павінны адпрацаваць пытанні збліжэння сваіх заканадаўстваў.

«Неабходна ў рамках заканадаўчага збліжэння адпрацоўваць пытанні правоў нашых грамадзянаў, неабходная гарманізацыя заканадаўства, таму што ў нас з вамі ў дачыненні да грамадзянаў, дапусцім, Расейскай Федэрацыі дзейнічаюць адны нормы, а ў Рэспубліцы Беларусь іншыя, а таксама наадварот», – сказаў Вячаслаў Валодзін падчас парламенцкіх слуханняў, прысвечаных забеспячэнню роўных правоў грамадзянаў Саюзнай дзяржавы, перадае БелТА.

На яго думку, важна зразумець гэтыя праблемы і затым адпрацаваць іх на заканадаўчым узроўні разам з выканаўчымі структурамі Саюзнай дзяржавы.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў