Спецслужбы налічылі 150 расейскіх разведчыкаў у ЗША


Пасля прэзідэнцкіх выбараў у ЗША павялічылася колькасць супрацоўнікаў расейскіх спецслужбаў, якія заехалі ў краіну, паведамляе CNN са спасылкай на былых і цяперашніх супрацоўнікаў амерыканскай разведкі.

Па словах крыніцаў тэлеканалу, на сённяшні дзень у Злучаных Штатах дзейнічаюць каля 150 расейскіх разведчыкаў. Пры гэтым Маскве нібыта ўдалося папоўніць страты пасля высылкі 35 падазраваных у шпіянажы ў снежні мінулага года.

Паводле слоў Стыва Хола, які раней кіраваў спецаперацыямі ЦРУ, мэта расейскіх разведчыкаў – доступ да сакрэтных дадзеных адміністрацыі Трампа, якую ў Маскве па-ранейшаму лічаць непрадказальнай.

Пры гэтым суразмоўцы CNN сцвярджаюць, што адміністрацыя Барака Абамы і цяперашняе кіраўніцтва Дзярждэпартамента выдаюць візы асобам, якія падазраюцца ў працы на спецслужбы Расеі. У МЗС ЗША на крытыку ў свой адрас адказваюць, што спрабуюць знайсці вобласці супрацоўніцтва з Расеяй, якія маглі б прынесці выгаду народу Злучаных Штатаў. Апроч гэтага ў Дзярждэпу ў шматлікіх выпадках няма падставы адмовіць у візе замежнікам, якія прыязджаюць у краіну пад выглядам звычайных бізнесменаў.

КА, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў