Спецслужбы ліквідавалі канал незаконнай міграцыі. Сярод арганізатараў - працаўнікі Беларускай чыгункі


Органы памежнай службы і Камітэт дзяржаўнай бяспекі спынілі дзейнасць групы асобаў, якія арганізавалі канал незаконнага ўезду на тэрыторыю Беларусі замежнікаў з выкарыстаннем чыгуначнага пасажырскага транспарту. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Адзначаецца, што ў склад злачыннай групы ўваходзілі ў тым ліку працаўнікі Менскага вагоннага ўчастка УП «Менскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Яны па папярэдняй змове арганізавалі незаконны ўезд з тэрыторыі Расеі ў Беларусь замежных грамадзянаў.

Распачатая крымінальная справа па ч.2 ст.371-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі (арганізацыя незаконнай міграцыі, учынены групай асоб па папярэдняй змове). Падазраваным пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Колькі чалавек затрымалі ў межах справы і ці доўга дзейнічаў канал незаконнай міграцыі – не паведамляецца.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў