Спецслужбы Чэхіі выкрылі расейскую шпіёнскую сетку


Служба бяспекі і інфармацыі Чэхіі абвясціла пра выкрыццё і ліквідацыю расейскай агентурнай сеткі, якая, як сцвярджае чэшская контрвыведка, дзейнічала на тэрыторыі краіны. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

«Сетка цалкам раскрытая і ліквідаваная дзякуючы выдатнай супрацы з Нацыянальным цэнтрам барацьбы з арганізаванай злачыннасцю. Расследаванне працягваецца», – заявіў кіраўнік ведамства Міхал Коўдэлка на прэс-канферэнцыі ў парламенце Чэхіі.

Паводле ягоных словаў, раскрытая сетка была часткай больш доўгага ланцужку, які расейскія спецслужбы нібыта выкарыстоўваў у Чэхіі і рыхтаваў да выкарыстання ў іншых краінах Еўропы.

Коўдэлка сцвярджае, што агентурная сетка была створана ФСБ і фінансавалася расейскай амбасадай у Празе. Яе мэтай, па словах кіраўніка службы контрразведкі, было «з дапамогай спецыяльна створаных сервераў ажыццяўляць атакі на розныя мэты ў Чэхіі, а таксама на яе замежных партнёраў».

У расейскай амбасадзе ў Чэхіі гэтую інфармацыю зняпраўджваюць.

Hавiны
У Аўстрыі затрымалі расейскага шпіёна. Крэмль губляе саюзніка ў ЕЗ
2018.11.09 15:18

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў