Спецслужбы Беларусі зацікавіліся крымскімі татарамі, – кіраўнік Меджлісу


Рэфат Чубараў, фота 112.ua

Старшыня Мэджлісу крымскататарскага народу Рэфат Чубараў паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook, што працаўнікі беларускіх спецслужбаў, а таксама міграцыйнай службы праводзяць актыўнае апытанне крымскіх татараў і «іншых этнічных супольнасцяў, якія вызнаюць іслам» у Беларусі.

«Пры гэтым, асаблівую цікавасць прадстаўнікі спецслужбаў Беларусі праяўляюць да мусульманаў, якія маюць сваякоў у Адэскай і Херсонскай абласцях, а таксама ў Кіеве», – адзначае ён, – Афіцыйным тлумачэннем такой цікавасці называецца «вывучэнне міграцыйных патокаў, роднасных сувязяў, узроўню рэлігійнага і нацыянальнага суадносінаў у індывідуальнай і калектыўнай ментальнасці мусульманскіх дыяспараў».

У прыватнасці, па дадзеных Чубарава, у татараў пытаюцца:

  • «Ці паедзеце ў Кіеў на Дзень незалежнасці Украіны?»,
  • «Ці наведваеце наогул Украіну ў святы?»,
  • «Наколькі часта вы святкуеце ўкраінскія святы і ці не супярэчыць гэта тлумачэнняў Карану?»,
  • «Ці падтрымліваеце вы абвяшчэнне Новаалексееўкі (Херсонская вобласць) сталіцай крымскататарскай аўтаноміі ва Украіне?»

«Не выключаецца, што такая «зацікаўленасць» можа быць абумоўлена заданнем, якое магло паступіць з Расеі: актывізацыя разведвальна-дыверсійнай дзейнасці РФ праз трэцюю краіну з мэтай абвастрэння міжэтнічнай і міжрэлігійнай сітуацыі ва Украіне», – піша Чубараў.

В Меджлис крымскотатарского народа поступила информация о том, что сотрудники спецслужб, а также миграционной службы…

Publiée par Рефат Чубаров sur Jeudi 2 août 2018

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары