Спецаперацыя ў Бруселі: затрыманы меркаваны арганізатар тэрактаў у Парыжы


У брусельскім прыгарадзе Моленбээк (Molenbeek), які лічыцца апорай джыхадыстаў у Бельгіі, прайшла спецаперацыя са стралянінай.

У паліцыі Бруселю пацвердзілі, што падчас аперацыі затрымалі аднаго з галоўных падазраваных па справе аб тэрактах у Парыжы – Салях Абдэслям (Salah Abdeslam). Паліцыя паведамляе, што ён атрымаў раненне ў нагу.

Раней у пятніцу бельгійская пракуратура паведаміла пра тое, што адбіткі пальцаў і ДНК Саляха Абдэсляма былі знойдзеныя падчас ператрусу ў адной з кватэр у Бруселі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”139774″ img_size=”large”][vc_column_text]Бельгійскія ўлады раней прызналі, што ціхі працоўны прыгарад Бруселю Моленбээк стаў «палітычнай сталіцай ісламу ў кантынентальнай Еўропе».

Чацвёра арганізатараў лістападаўскіх тэрактаў у Парыжы жылі менавіта ў Моленбээку.

На думку шмат якіх назіральнікаў, арышт Саляха Абдэсляма можа стаць буйною падзеяй у міжнароднай барацьбе з тэрарызмам. Ён апошні з пакінутых у жывых удзельнікаў тэрарыстычных нападаў у Парыжы ў лістападзе 2015 года, падчас якіх загінула 130 чалавек. Па некаторых звестках, ён быў сярод галоўных арганізатараў гэтага нападу.

Салях Абдэслям нарадзіўся ў Бруселі і доўгі час жыў у Моленбээку.

МЯ, паводле bbc.com

Стужка навінаў