Спартовы журналіст Сяргей Шчурко асуджаны на 15 содняў


Аўтар спартовага выдання «Прессбол» і ініцыятар шматлікіх дабрачынных праектаў Сяргей Шчурко асуджаны на 15 содняў адміністрацыйнага арышту, паведамляе Tribuna.com.

Сяргей Шчурко быў затрыманы 14 верасня. Паводле Вольгі Хіжынковай, былога прэс-сакратара ФК «Дынама-Берасце», Шчурко паспеў напісаць, што да яго едуць на размову супрацоўнікі міліцыі, пасля яго тэлефон перастаў адказваць.

Сяргей Шчурко. Фота з сацыяльных сетак

Суд над журналістам адбыўся ўчора. Цяпер ён знаходзіцца ў ЦІП на Акрэсціна.

belsat.eu

Стужка навінаў