Спартовец прабег марафон менш чым за дзве гадзіны, але рэкорд не залічаць


Лёгкаатлет Эліўд Кіпчоге з Кеніі стаў першым спартоўцам у гісторыі, якому атрымалася пераадолець марафонскую дыстанцыю меней чым за дзве гадзіны. На спаборніцтвах у Аўстрыі 34-гадовы кеніец здолеў прабегч 42 кіламетры 195 метраў за адну гадзіну, 59 хвілінаў і 40,2 секунды, паведамляе meduza.

Нягледзячы на тое, што вынік сапраўдны і зафіксаваны, яго не ўдасца залічыць як афіцыйны рэкорд. Згодна патрабаванняў, марафон павінен адбывацца пад эгідай Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацыяў.

Hавiны
«Згубляшкі», чэмпіёны і бясплатнае піва. Як я быў валанцёрам на марафоне
2019.09.29 21:49

Гэта не першая спроба спартоўца пераадолець марафон за такі кароткі час. У траўні 2017 году Кіпчоге прабег больш за сорак кіламетраў за дзве гадзіны і 25 секундаў.

Эліўд Кіпчоге з’яўляецца алімпійскім чэмпіёнам 2016 году ў марафоне, чэмпіён свету 2003 года на дыстанцыі 5000 метраў. Другі ў гісторыі кеніец, які выйграў алімпійскае золата ў марафоне.

Hавiны
40 тыс. чалавек прабеглі менскі паўмарафон
2019.09.15 12:07

СК belsat.eu

Стужка навінаў