«Спадзявайцеся найгоршага» – прэм'ер Японіі папярэджвае пра разбуральны тайфун


Заходняя Японія рыхтуецца да тайфуну першай катэгорыі Сімарон, які на выспах чакаецца ўвечары 23 жніўня.

Турыстычныя цэнтры і папулярныя пляжы ўздоўж шляху тайфуну зачыненыя. У горадзе Коці статуі знакамітых самураяў рэгіёну знялі з пастаментаў, каб забяспечыць іх перад гвалтоўным ветрам.

Сімарон прыйдзе таксама ў рэгіены, спустошаныя ў ліпені смяротнымі паводкамі. Мяркуецца, што ўвечары ён выйдзе на бераг над востравам Сікоку і перасячэ мацярык Хансю праз прэфектуру Акаяма, дзе ў выніку ліпеньскіх паводкаў згінула больш за 200 асобаў.

У Токіа прэмʼер-міністр Сіндзо Абэ папярэдзіў жыхароў у пацярпелых раёнах спадзявацца найгоршага і заклікаў прыслухвацца да ўсіх сігналаў трывогі.

ВП, belsat.eu

Стужка навінаў