SpaceX абвясціў пра палёт на Марс


Марсіянская місія «Red Dragon» стане першым выпрабавальным палётам.

Заснавальнік амерыканскай кампаніі Ілана Маск разлічвае адправіць беспілотны касмічны карабель «Чырвоны цмок» на Марс ужо ў 2018 годзе. Падрабязнасці праекту стануць вядомыя ў верасні на Міжнародным кангрэсе па астранаўтыцы.

У місіі плануецца задзейнічаць магутную ракету «Falcon Heavy» і капсулу, здольную прызямліцца на марсіянскай паверхню.

Маск адзначыў, што касмічны карабель«Dragon 2» спраектаваны такім чынам, «што можа прызямляцца ў любым пункце Сонечнай сістэмы». Разам з тым ён дадаў, што для палётаў людзей далей Месяца гэты апарат не падыходзіць.

Цяпер капсулы «Dragon» выкарыстоўваюцца для дастаўкі грузаў на МКС.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў