Сотні берасцейцаў выйшлі на акцыю супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу


Каля 200 чалавек прыйшлі на традыцыйную нядзельную акцыю супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу на цэнтральную плошчу Берасця.

Гэтым разам да ўдзельнікаў другі раз далучыліся Дзед Мароз і Снягурка. У ролі Дзеда Мароза выступае мясцовы актывіст Віталь Казак. Адзначым, што спроба аказацца на плошчы перад самым новым годам скончылася для Казака затрыманнем.

З 25 лютага 2018 году берасцейцы кормяць галубоў кожную нядзелю
Берасцейцы зноў выйшлі на плошчу каб абмеркаваць навіны аб акумулятарным заводзе
Да ўдзельнікаў пратэсту ў другі раз далучыліся Дзед Мароз і Снягурка

Удзельнікі акцыі абмяркоўвалі апошнія навіны, у прыватнасці, тое, што праект заводу адклікалі на новую экалагічную экспертызу, але актывістам яго пакажуць пры станоўчым заключэнні дзяржаўнай экалагічнай экспертызы. Актывісты лічаць, што закон парушаецца ізноў, бо распрацоўнік абавязаны даваць грамадзянам і юрыдычным асобам азнаёміцца з дакументацыяй, якую накіроўваюць на дзяржаўную экалагічную экспертызу. Галоўнае ж дасягненне берасцейцаў – акумулятарны завод не запушчаны.

Галубы прылятаюць падсілкавацца па ўжо традыцыйным графіку
Пагоня на посаху Каляднага Дзеда

Нагадаем, з 25 лютага 2018 года берасцейцы выходзяць на галоўную плошчу гораду, дзе кормяць галубоў і абмяркоўваюць апошнія навіны, звязаныя з магчымай працай акумулятарнага заводу недалёка ад Берасця.

Старт вытворчасці прадпрыемства быў запланавалі спачатку на жнівень, потым на канец года. Але да сённяшняга моманту завод не адчынены. Зварот супраць яго будаўніцтва падпісалі 40 тысяч берасцейцаў. На заводзе плануюць наладзіць поўны цыкл вытворчасці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэяў.

СА / фота МХ, belsat.eu

Стужка навінаў