«Сонейка, прабач. Я кахаю цябе»: група замежнікаў забіла беларускага студэнта?


Увечары 12 лістапада забілі 21-гадовага студэнта Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі (БДАА) Аляксея К. Падазраваны ў забойстве 18-гадовы грамадзянін Азербайджану Рустам Р., які таксама вучыўся ў БДАА, затрыманы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэту (СК).

«Падазраваны быў у стане алкагольнага ап’янення і падчас канфлікту наўмысна нанёс удары 21-гадоваму жыхару Менску. Ад атрыманых траўмаў пацярпелы памёр ва ўстанове аховы здароўя», – гаворыцца ў паведамленні СК.

Telegram СК

На месцы здарэння знайшлі прыладу забойства. Аднак праваахоўнікі не кажуць, чым менавіта былі нанесеныя ўдары.

Паводле euroradio.fm, забойства здарылася ў інтэрнаце. Адзін са студэнтаў, які там жыве, паведаміў nn.by, што ў інтэрнат прыходзілі праваахоўнікі. Паводле рэктара Акадэміі Арцёма Шагідэвіча, «калі такое здарылася, то не на тэрыторыі Акадэміі».

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, канфлікт здарыўся праз дзяўчыну. Міжнароднае агенцтва навінаў «Новости-Азербайджан», не спасылаючыся на крыніцы інфармацыі так апісвае трагічны інцыдэнт: «Прычынай здарэння стаў канфлікт Рустама Р. са знаёмай мясцовай жыхаркай, у які ўмяшаўся нябожчык і разняў іх. Маладзён, палічыўшы гэта прыніжэннем, прызначыў беларусу сустрэчу. Паведамляюць, што падчас гэтай сустрэчы Рустам Р. разам з некалькімі замежнікамі збілі беларуса да смерці [паводле неафіцыйнай інфармацыі, беларуса збівалі 7 асобаў. – Заўв. Belsat.eu]».

Рустам Р. Фота з «УКантакце» падазраванага

Паводле nn.by, менскія праваахоўнікі затрымалі ўсіх удзельнікаў бойкі, але пазней адпусцілі, пакінуўшы пад вартай толькі грамадзяніна Азербайджану.

У «Instagram’е» Валерыя Л., якая магла стаць прычынаю бойкі, апублікавала здымак з нябожчыкам Аляксеем К., падпісаўшы: «Сонейка, прабач. Я кахаю цябе. Я буду з табою».

 

Wyświetl ten post na Instagramie.

 

Солнышко, прости. Я люблю тебя. Я буду с тобой.

Post udostępniony przez Лера (@khadinska)

 

Wyświetl ten post na Instagramie.

 

Я буду для тебя потерянным временем…

Post udostępniony przez Лера (@khadinska)

Старонка Валерыі Л. ва «УКантакце» закрытая, а на профільнай выяве ў яе чорны квадрат.

Апошні пост Рустама Р. ва «УКантакце»

Забіты беларус служыў у войску. Ва «УКантакце» пазначана, што ў яго была дзяўчына.

Аляксей К. Фота з «УКантакце» нябожчыка

CК распачаў крымінальную справу пав ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Беларусі (наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека). Падазраванаму пагражае ад 6 да 15 гадоў турэмнага зняволення.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары