Смяротнае ДТЗ у Талачынскім раёне: трактарыст патануў разам з трактарам


На Віцебшчыне адбылося смяротнае ДТЗ з удзелам з трактару.

Ратавальнікі даведаліся пра яго ўвечары 8 верасня, калі ім паведамілі, што кіроўца трактару не справіўся з кіраваннем і зʼехаў у вадаём.Пры гэтым трактар перавярнуўся, а кіроўца не паспеў выбрацца. Інцыдэнт здарыўся побач з вёскай Літвякі, што ў Талачынскім раёне.

Чытайце таксама >>> Пакуль інспектар ДАІ афармляў «пʼянае» ДТЗ, падʼехаў яшчэ адзін нецвярозы кіроўца

Ратавальнікі дасталі з вады цела загінулага трактарыста, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў