Смяротна небяспечны вірус распаўсюджваецца ў беларускіх шпіталях


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/cUsx8ms-qqw”][vc_column_text]

 Сапраўдная напасць хваробы, якую называюць «ласкавы забойца». На гепатыт Цэ хварэюць у нас тысячы, а ў свеце інфікаваныя 150 мільёнаў асобаў. Хвароба смяротна небяспечная, не праяўляе сябе гадамі, а лячэнне каштуе касмічныя сумы. Заражэнне ж нярэдка адбываецца ў медычных установах.

Аб’яднацца, каб выжыць – заклікае Андрэй Антоненка жыхароў Гомлю, якія трапілі ў падобную ж цяжкую сітуацыю. У Андрэя гепатыт С, вірус, які забівае, выклікаючы хваробы пячонкі. Хлопец прапаноўвае гамельчукам з гепатытам сабрацца ў аб’яднанне, каб дасягнуць наступных мэтаў:

Дапамога хворым на гепатыт, прафілактыка, расповяд аб тым, што такое гэтая хвароба, і падтрымка ўжо хворых — тлумачыць Андрэй Антоненка, хворы на гепатыт С.

Гепатыт С яшчэ называюць “ласкавым забойцам”, бо ён праходзіць бессімптомна. Чалавек заражаецца праз інфікаваную кроў і можа доўга не ведаць, што хворы.

Пра гепатыт у Андрэя ягоная сям’я даведалася падчас лячэнне ад іншай цяжкай хваробы – дзіцячага цэрэбральнага параліча. Тамара Антоненка лічыць, што вірус у тады яшчэ дзіцячы арганізм трапіў падчас звычайнай стаматалагічнай аперацыі.

Кроў яму пералівалі толькі маю, мы ўсё жыццё ягонае прааналізавалі, дзе ён мог заразіцца, больш пераліванняў не было. А ў 98-м годзе яму выдалілі малочны зуб — тлумачыць Тамара Антоненка — маці Андрэя.

Заражэнне хваробай у медычнай установе для гепатыту не рэдкасць. Юрый Варонежцаў атрымаў смяротна небяспечны вірус, калі змагаўся з ракам чацвёртай ступені.

Юрый перажыў аперацыі і хіміятэрапію, ягоны арганізм патрабаваў шмат донарскай крыві. Якое пераліванне аказалася з вірусам, цяпер нельга высветліць.

Афіцыйна лічыцца, што ў медычнай установе ў нас у Беларусі заразіцца нельга. Але ў прыватных размовах з лекарамі ўсе ў адзін голас кажуць: так, гэта магчыма — кажа Юры Варонежцаў, навуковец-фізік, хворы на гепатыт С.

Магчыма і ліквідаваць хваробу, праўда, толькі за свой кошт. Дасяжнае большасці беларусаў лячэнне інтэрферонамі – адпаведнымі бялкамі – каштуе ад 5 да 15 тысячаў долараў за курс. Але яно не падыходзіць для людзей пасля хіміятэрапіі ды для хворых на ДЦП.

Мне давялося перакрочыць праз свой гонар, і звярнуцца да ўсіх неабыякавых па дапамогу — дзеліцца досведам Андрэй Антоненка, хворы на гепатыт С.

З дапамогай інтэрнэту Андрэй Антоненка збірае грошы на іншы лек – СофасбувІр. Гэтыя амерыканскія таблеткі дазваляюць адносна хутка і камфортна пазбавіцца ад гепатыту С, але курс каштуе ад 40 да 80 тысячаў долараў. У Індыі ды Егіпце робяць “джэнэрыкі”, аналагі за 1-2 тысячы долараў. У Беларусі яны не сертыфікаваныя.

У нас неблагая фармацэўтычная прамысловасць, мы маглі б самі гэта выпускаць, але мо камусьці выгодна, каб 4,5 мільёны беларус плаціў усяго за адну ін’екцыю. Такі вось маленькі шпрыц” —падкрэслівае Юры Варонежцаў, навуковец-фізік, хворы на гепатыт С.

Аднак агулам беларусам больш выгодна, каб хвароба не распаўсюджвалася далей.

Яраслаў Сцешык

[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў