Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прапануе Вярхоўнай Радзе прызначыць на пасаду прэмʼер-міністра 35-гадовага юрыста Аляксея Ганчарука.
Пра гэта паведамляе «Украінская праўда» са спасылкай на ўласныя ананімныя крыніцы.
Паводле словаў гэтых крыніц, у сераду 28 жніўня Зяленскі і Офіс прэзідэнта яшчэ правядуць гутаркі і кансультацыі па кандыдатурах іншых чальцоў ураду.
Раней былы бізнес-партнёр Зяленскага па «95 квартале» алігарх Ігар Каламойскі заяўляў, што сярод галоўных прэтэндэнтаў на крэсла будучага прэмʼер-міністра – Ганчарук.
Аляксей Ганчарук цяпер займае пасаду намесніка кіраўніка Офіса прэзідэнта.
Паводле адукацыі ён юрыст, працаваў кіраўніком партнёрам у адной з юрыдычных фірмаў. У 2014 годзе балатаваўся ў народныя дэпутаты ў №1 спісу партыі «Сіла людзей», якая тады набрала ўсяго 0,1% галасоў. Пасля Ганчарук быў пазаштатным дарадцам скандальнага міністра экалогіі Ігара Шаўчэнкі, якога запомнілі як чалавека, які лётаў на адным чартар з алігархам Аляксандрам Анішчанкам (абвінавачаным у карупцыі і махлярстве). Далей Ганчарук працаваў дарадцам першага віцэ-прэмʼера Украіны.
З 2015 года Ганчарук узначаліў офіс эфектыўнага рэагавання BRDO, які фінансуе Еўразвяз. Пасля знаёмства з цяперашнім кіраўніком Офісу прэзідэнта Андрэем Богданам прыйшоў на пасаду ягонага намесніка.
КА belsat.eu