На кадрах першага допыту, які адбыўся 8 сакавіка 2015 года, Заур Дадаеў, якога абвінавачваюць у забойстве палітыка, дае прызнальныя паказанні. Аднак ужо 10 сакавіка ён ад іх адмовіўся, заявіўшы, што даў іх пад катаваннямі.
18 красавіка 2017-га ў Маскоўскім акруговым вайсковым судзе былы вайсковец батальёна палка ім. Ахмата Кадырава зноў адмовіўся прызнаць сваю віну, заявіўшы прысяжным: «27 лютага я зрабіў намаз, вярнуўся дадому і з дому не выходзіў. Я ніякіх стрэлаў у Нямцова не рабіў. Я Нямцова ўвогуле не ведаю».
У распараджэнні «Новай газеты» апынуўся таксама відэазапіс допыту яшчэ аднаго меркаванага забойцы Анзора Губашава.
У якасці матываў злачынства Дадаеў і Губашаў называлі выказванні палітыка ў адрас прарока Мухамеда і яго апазіцыйную дзейнасць. Аднак хто канкрэтна ім замовіў забойства, яны так і не прызналіся.
Барыса Нямцова застрэлілі ля сцен Крамля ў ноч з 27 на 28 лютага.
У студзені 2016 года Следчы камітэт Расеі (СКР) закончыў расследаванне справы. Замоўцам і арганізатарам злачынства следства лічыць былога байца батальёну «Поўнач» МУС Чачэніі Руслана Мухудзінава. Яго абвясцілі ў вышук. Родныя і паплечнікі Нямцова настойваюць на датычнасці да забойства кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава.
ДР belsat.eu