СМІ: Уцюрына арыштавалі за тое, што ён «зліваў» інфармацыю ФСБ


«Росбалт» паведамляе, што намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэя Уцюрына арыштавалі за тое, што ён нібыта супрацоўнічаў з ФСБ Расеі. Таксама расейскае выданне агучвае версию, што спецслужбы Беларусі быццам бы маглі выкрыць цэлую «антылукашэнкаўскую змову» сілавікоў.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, намеснік дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэй Уцюрын арыштаваны КДБ за хабар у асабліва буйным памеры ($ 150 000). Паводле шэрагу недзяржаўных СМІ, на нерухомасць Уцюрына і ягоных сваякоў накладзены арышт. Праваахоўныя органы інфармацыю аб арышце Уцюрына не каментуюць. Між тым, 24 красавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб звальненні Уцюрына. У дакуменце адзначаецца, што ён звольнены «за правіны, што дыскрэдытуюць званне вайскоўца». Больш нічога ў дакуменце не тлумачыцца.

«Уцюрын – адзін з самых даўніх і верных паплечнікаў Лукашэнкі, ён працаваў ягоным ахоўнікам з 1995 года. Не менш важна і тое, што ўсе апошнія 25 гадоў Андрэй Уцюрын уваходзіў у найбліжэйшае кола зносінаў Лукашэнкі, у яго сям’ю. Аж да таго, што малодшы сын прэзідэнта, Коля, літаральна рос на руках у татавага ахоўніка, – спасылаецца «Росбалт» на крыніцу ў беларускіх спецслужбах. – Але такі хабар выглядае смешна для тых колаў, пра якія ідзе гаворка. Там падобныя разлікі – гэта норма. Так што рэальная прычына арышту – у іншым. Пагаворваюць пра змову, але я думаю, што справа ўсё ж у занадта блізкіх стасунках Уцюрын з расейскімі спецслужбамі».

Гэтую версію падтрымлівае і іншая крыніца «Росбалта» ў беларускіх сілавых структурах:

«Андрэя Уцюрына затрымалі за неаднаразовыя і шматлікія злівы інфармацыі расейскім ФСБ і ФСА. Ён не шпіён у звычайным сэнсе, яго сувязі дасталіся яму «ў спадчыну» з мінулага. Ён сам расеец, вучыўся, працаваў і сябраваў з калегамі з расейскіх спецслужбаў. У сітуацыі, калі ў наяўнасці вялікі канфлікт паміж Масквой і Менскам, падобныя паводзіны для чалавека з бліжэйшага атачэння Лукашэнкі – недапушчальны. Вось яго і прыбралі».

Адна з крыніцаў «Росбалту» агучвае яшчэ адну інфармацыю: нібыта выкрытая антылукашэнкаўская змова, ядром якой была група з 5-6 генералаў і палкоўнікаў, у асноўным з сістэмы Мінабароны і МУС.

«Яго мэтай было недапушчэнне перавыбрання Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта. Матыў – калапс эканомікі краіны, пастаяннае самадурства «Бацькі». Распрацоўвалася адразу некалькі сцэнарыяў, ад падрыхтоўкі і падтрымання рэальнага суперніка Лукашэнкі на выбарах да яго ізаляцыі і фізічнай ліквідацыі. Альтэрнатыву дзейнаму прэзідэнту змоўшчыкі (нібыта) бачылі ў яго старэйшым сыне Віктары. Яго лічаць «рухавіком» усёй задумы. Аднак менавіта ён і «зліў» у выніку інфармацыю пра змову. Ёсць, аднак, версія, што змова была свядома інспіраваны Аляксандрам Лукашэнкам і яго бліжэйшым асяроддзем», – піша выданне.

Паводле «Росбалта», расейскі след ёсць і ў справе генеральнага дырэктара «Белтелекама» Сяргея Сівадзедава. Як піша выданне, паводле неафіцыйнай інфармацыі, арышт звязаны з перадачай беларускага канала далучэння да інтэрнэту пад кантроль Расеі.

Меркаванні
Арыштаваны намеснік сакратара Савету бяспекі. Якую цуру згатуюць публіцы гэтым разам?
2019.04.30 16:40

ІІ belsat.eu, паводле Росбалт

Стужка навінаў