СМІ ў чарговы раз паведамілі пра смерць лідара «Ісламскай дзяржавы»


Медыі ў ЗША паведамляюць, што ў выніку спецаперацыі вайскоўцаў, забіты кіраўнік тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» Бакр аль-Багдадзі. Выказваецца меркаванне, што Бакр аль-Багдадзі падарваў «пояс шахіда» падчас атакі спецназу ў правінцыі Ідліб на паўночным захадзе Сірыі, піша DW.com.

Пакуль афіцыйнага пацверджання гібелі кіраўніка «Ісламскай дзяржавы» няма. Але верагодна, што пра гэта распавядзе прэзідэнт ЗША Доналд Трамп. Кіраўнік Белага дому анансаваў важнае паведамленне.

Паведамленні пра смерць Бакра аль-Багдадзі з’яўляліся раней неаднаразова. Гэтак, напрыклад, у 2017 годзе паведамлялася пра смерць лідара «ІД» у выніку авіяўдару. Акрамя таго пра гібель аль-Багдадзі пісалі сірыйскі Наглядальны савет па правах чалавека і арабскія медыі са спасылкай на спецслужбы шэрагу краінаў.

Hавiны
У Сірыі заклікаюць стварыць міжнародны трыбунал для баевікоў «Ісламскай дзяржавы»
2019.03.27 07:50

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў