СМІ: У Беларусі хаваецца найбольш шуканы чалавек свету


Грамадзянін Аўстрыі Ян Марсалек зараз адзін з найбольш шуканых людзей на свеце. Кампанія Wirecard, дзе ён быў аперацыйным дырэктарам, закрылася месяц таму, калі аўдытары знайшлі дзірку ў балансе ў € 2 млрд. Марсалек сказаў былым калегам што паедзе ў Філіпіны. Аднак журналісты The Insider і Bellingcat адшукалі ягоны след у Беларусі.

Ян Марсалек.
Фота: The Insider

Нелегальныя казіно і порнасайты

Фінтэх кампанія Wirecard, займалася працэсінгам. Яна праводзіла плацяжы перадусім для высокарызыкоўных кліентаў: нелегальных казіно і порнасайтаў. Wirecard была ліквідаваная, калі аўдытары знайшлі ў балансе дзірку ў € 2 млрд.

Ян Марсалек у кампаніі быў другой асобаю і займаўся развіццём бізнесу ў Азіі. Мяркуецца, што кампанія магла праводзіць плацяжы для расейскай прыватнай ваеннай кампаніі ў Афрыцы.

Артыкулы
Падпалкоўнік, былы памежнік, вучыўся ў Акадэміі ФСБ. Што вядома пра палітвязня Дзмітрыя Караку
2020.07.09 18:49

Сувязі з Расеяй

Пасля ліквідацыі кампаніі і ўцёкаў Марсалека, ён зацікавіў адразу тры заходнія спецслужбы. Аднак прычына такой зацікаўленасці палягае не толькі на фінансавых злачынствах. Існуюць шматлікія падазрэнні аб сувязях Марсалека з ФСБ. Больш за гэта – магчыма яму вядомая поўная формула «Навічка», якім расейскія спецслужбы намагаліся атруціць Скрыпалёў.

Вядома, што мужчына супрацоўнічаў з Таварыствам аўстрыйска-расейскага сяброўства. Таксама ў Марсалека былі шчыльныя сувязі з ультраправаю Аўстрыйскай партыяй свабоды, лаяльнай да Крамля.

Аб’ектыў
Справа Скрыпалёў. Брытанскія спецслужбы паведамілі пра трэцяга саўдзельніка
2018.09.28 23:14

Паводле інфармацыі Bellingcat Марсалек часта наведваў Расею. За апошнія 10 гадоў ён здзейсніў 60 паездак у краіну. Прычым большасць з іх былі кароткатэрміновымі. Так, у 2016 годзе найбольш доўгі ягоны візіт быў толькі тры дні. У 2017 годзе, калі Марсалек ужо быў у Шарамецьева і збіраўся вылецець у Мюнхен, стала вядома, што выезд для яго забаронены. Аднак тады яму ўдалося пакінуць краіну.

Мужчына ездзіў у Расею па шасці пашпартах. У Аўстрыі дазволена карыстанне некалькімі пашпартамі адначасова, таму ў гэтым няма нічога асаблівага. Аднак паводле міграцыйнага дасье, Марсалек прыязджаў у Расею і па «дыпламатычным пашпарце, выдадзенаму неграмадзяніну». Аніводная еўрапейская краіна не выдае такія пашпарты. У нешматлікіх краінах з такою практыкаю дакументы такога кшталту могуць незаконна прадавацца.

Hавiны
Журналісты знайшлі след ФСБ у рэзанансным забойстве чачэнскага камандзіра ў Берліне
2020.02.17 22:11

Як патрапіў у Беларусь

Ян Марсалек быў звольнены з Wirecard 18 чэрвеня. Ён паведаміў, што збіраецца на Філіпіны, каб знайсці зніклыя € 2 млрд і даказаць сваю невінаватасць. Аднак да Філіпінаў ён не даляцеў. Ён купіў квіткі і падрабіў іміграцыйныя запісы, каб заблытаць сляды і даказаць, што ён знаходзіцца ў Азіі. У размовах з сябрамі і былымі калегамі ён пераконваў іх, што п’е кактэйлі на беразе мора.

Аднак Марсалек пракалоўся на іншым. Калі яго запыталі, ці знаходзіцца ён у палітычна стабільным асяроддзі, то ён адказаў: «Не хвалюйцеся, тут ва ўладзе ўжо 25 год адныя і тыя ж людзі». Лукашэнка находзіцца пры ўладзе прыкладна гэты тэрмін.

Hавiны
ЗША ўвялі санкцыі супраць хакераў і кампаніяў з Расеі
2019.12.05 19:57

Сапраўды, паводле міграцыйнай базы ён уехаў у Беларусь у ноч на 19 чэрвеня на прыватным самалёце. Марсалек нібыта прыбыў у Менск з Талліну, а потым накіраваўся ў Віцебск. І болей краіну не пакідаў.

Выданне The Bellingcat зазначае, што звесткі аб знаходжанні Марсалека ў Беларусі могуць быць сфабрыкаваныя. Аднак калі гэта адбудзецца, то як мінімум са згоды ФСБ. Што будзе толькі даказваць сувязі Марсалека і ФСБ.

«А гэта ўжо будзе куды больш цікава навінам, чым яго знаходжанне ў Беларусі», – піша The Bellingcat.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў