СМІ: у арміі Нямеччыны выкрылі неанацысцкую змову, вайскоўцы рыхтавалі забойствы


Нямецкія жаўнеры падчас урачыстага маршу. Фота wikimedia.org

У нямецкім войску выкрылі групоўку прыкладна ў 200 вайскоўцаў, якія рыхтавалі палітычныя забойствы. У іх знайшлі арсеналы зброі і запасы паліва.

СМІ паведамляюць, што вайскоўцы планавалі замахі на лідара левых у бундэстагу Дытмара Барча, міністра замежных справаў Хайко Мааса, былога прэзідэнта Ёхіма Гаўка і лідара партыі «Зялёныя» Клаўдзія Рота. Таксама планаваліся напады на кіраўнікоў імігранцкіх таварыстваў. Медыі называюць удзельнікаў змовы неанацыстамі.

Паводле выдання Focus, змову атрымалася выкрыць падчас расследавання справы афіцэра бундэсверу Франко А., якога падазраюць у злачынствах на расавай глебе.

ІІ, belsat.eu, паводле Медуза

Глядзі таксама
Каментары