СМІ: сілавікі затрымалі кіраўніка даччынай структуры Нацбанку


Праваахоўныя органы ўзялі ў распрацоўку шэраг банкаўскіх працаўнікоў. Сярод іх – старшыня праўлення ААТ «Беларускі міжбанкавы разліковы цэнтр» (БМРЦ) Фелікс Каспяровіч. Пра гэта паведамляе TUT.BY са спасылкай на ананімныя крыніцы.

«Адзін з затрыманых – шматгадовы кіраўнік разліковага цэнтру пры Нацбанку Каспяровіч», – удакладніла адна з крыніцаў. У чым яго вінавацяць – невядома.

Па тэлефоне Фелікс Каспяровіч стаў недасягальным.

У прэс-службе Беларускага міжбанкаўскага разліковага цэнтру не змаглі пракаментаваць інфармацыю пра затрыманне Фелікса Каспяровіча, але паведамілі TUT.BY, што з пачатку года выконваючым абавязкі старшыні праўлення БМРЦ з’яўляецца Міхаіл Гоцман.

ААТ «Беларускі міжбанкавы разліковы цэнтр« створана ў кастрычніку 2017 года на базе аднайменнага ўнітарнага прадпрыемства, якое ўваходзіць у склад Нацыянальнага банка Беларусі. У склад акцыянераў БМРЦ акрамя Нацбанка з доляй 99,9% уваходзіць ААТ «нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «АРІП».

БМРЦ выконвае функцыі тэхнічнага аператара аўтаматызаванай сістэмы міжбанкаўскіх разлікаў і забяспечвае правядзенне асноўнай долі безнаяўных разлікаў у Беларусі.

ІІ, belsat.eu, паводле TUT.by

Стужка навінаў