СМІ распавялі, чаму перамовы Трампа і Кім Чэн Ына аказаліся безвыніковымі


Саміт лідараў КНДР і ЗША скончыўся датэрмінова праз тое, што Кім Чэн Ын адмовіўся закрыць сакрэтнае прадпрыемства па абагачэнню ўрану. Пра гэта піша The Sunday Times.

Інфармацыю пра ўранавы завод недалёка ад сталіцы Паўночнай Карэі амерыканскі бок атрымаў ад выведкі. Падчас сустрэчы ў в’етнамскім Ханоі Доналд Трамп высунуў патрабаванне: спыніць працу прадпрыемства і ўтылізаваць рэсурсы. Кім Чэн Ын зрабіць гэта адмовіўся і на гэтым перамовы скончыліся.

Нагадаем, сустрэча лідараў ЗША і КНДР 27-28 лютага скончылася раней запланаванага часу. Бакі адмянілі цырымонію падпісання сумеснага пагаднення і ланч. Саміт завяршыўся без якіх-кольвек дамоўленасцяў, паведаміў Белы дом.

Hавiны
Адмянілі ланч і раз’ехаліся: Трамп і Кім Чэн Ын не дамовіліся
2019.02.28 10:58

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў