СМІ: Расея і Беларусь узгаднілі ўмовы пастаўкі нафты ў 2021 годзе


Масква і Менск узгаднілі ўмовы паставак расейскай нафты ў 2021 годзе. Формула разліку цаны на сыравіну і аб’ём паставак застануцца ранейшымі. Пра гэта паведаміў «Коммерсант» са спасылкай на Reuters.

Паводле крыніц агенцтва, рознагалоссі яшчэ ёсць, але яны пераходзяць на 2021 год. Раейскія пастаўшчыкі дамовіліся з «Белнафтахімам», а ўмовы застануцца ранейшымі.

Сярод нявырашаных да канца пытанняў – кампенсацыя Беларусі за «брудную» нафту, а таксама за падатковы манеўр.

У канцэрне «Белнафтахім» раней паведамлялі пра планы перапрацаваць у 2021 годзе той жа абʼём расейскай нафты, які планавалася перапрацаваць сёлета – 18 млн тон.

У пачатку 2020 года «Белнафтахім» і расейскія кампаніі не змаглі дамовіцца аб кошце паставак, пасля чаго яны былі замарожаныя. Менск быў незадаволены тым, што плаціць за расейскую нафту прэмію. У выніку быў дасягнуты кампраміс – прэмія была скарочана да $ 5 за тону, а пастаўкі аднавіліся з красавіка.

Раней паведамлялася, што раней Расея і Беларусь дамовіліся па кошце газу. Канкрэтны прынцып фармавання коштаў і ягоная цана не агучваліся.

«Узгоднены бакамі ўзровень коштаў на газ на 2021 год практычна на ўзроўні 2020 года, але значна ніжэй, чым прадугледжана формулай, якая вызначае цану на газ для Беларусі, зафіксаванай у міжурадавым пагадненні аб парадку фармавання цаны на газ, падпісаным у 2011 годзе», – паведаміла БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства энергетыкі.

У 2020 годзе кошт на расейскі газ для Беларусі складае $ 127 за 1 тыс. куб.м. Раней афіцыйны Менск патрабаваў ад Масквы зніжкі на цану на газ да ўзроўню Смаленскай вобласці.

AB, belsat.eu

Стужка навінаў