СМІ: праз пратэсты ў Тбілісі прэзідэнтка Грузіі датэрмінова завершыць візіт у Беларусь


Прэзідэнтка Грузіі Салёмэ Зурабішвілі плануе раней вызначанага завяршыць свой візіт у Беларусь, пакінуўшы Менск пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта паведаміла «РИА Новости» са спасылкай на крыніцу ў органах дзяржкіравання Беларусі.

Зурабішвілі прыбыла ў Менск з візітам 20 чэрвеня. Планавалася, што яна ў ліку іншых VIP-гасцей будзе прысутнічаць на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў.

«Прэзідэнтка Грузіі плануе раней вызначанага завяршыць візіт. Разам з тым запланаваная на пятніцу сустрэча з прэзідэнтам Лукашэнкам адбудзецца, праўда, некалькі раней вызначанага», – кажа крыніца.

Нагадаем, учора ў Тбілісі каля 10 тысяч пратэстоўцаў, якія сабраліся перад будынкам парламента, прарвалі паліцэйскае ачапленне, патрабуючы адстаўкі старшыні парламенту Іраклія Кабахідзэ, кіраўніка МУС Георгія Гахарыі і кіраўніка Службы дзяржбяспекі Вахтанга Гамелауры. Паліцэйскія спынілі спробу штурму, да раніцы пятніцы рассеяўшы асноўную частку тых, хто сабраўся на праспекце Руставелі. Ужываліся спецсродкі – газ, гумовая кулі і вадамёты.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў