СМІ пішуць, што вяселле Паклонскай згулялі ў Крыме


Расейскія медыі пішуць пра сціплае, але густоўнае свята. Дэпутатка расейскае Дзяржаўнае думы не каментуе свайго замужжа.

Дэпутат Дзярждумы Наталля Паклонская пабралася шлюбам з Іванам Салаўёвым, кіраўніком апарату ўпаўнаважанага па правах чалавека. Рэгістрацыя прайшла ў мінулыя выходныя ў Крыме.

Daily Storm падае, што «вяселле было сціплым, але густоўным». На цырымоніі былі калегі Паклонскай па ніжняй палаце парламента, сваякі, калегі з сілавых структураў.

Наталля Паклонская, аднак, не пацвердзіла, але і не зняпраўдзіла інфармацыі аб шлюбе.

«Пакуль не гатовая каментаваць асабістае жыццё», – сказала яна.

У чэрвені мінулага года Паклонская паведаміла, што рассталася з мужчынам, якога раней называла сваім мужам. Паводле ейных словаў, яна прадстаўлялася замужняй, каб пазбегнуць дамаганняў.

Івану Салаўёву – 47 гадоў. Ён працаваў следчым у падатковай паліцыі Расеі. У 2011–2013 гадах кіраваў апаратам камітэту Дзярждумы па бяспецы і супрацьдзеянні карупцыі, пасля перайшоў у апарат упаўнаважанага па правах чалавека ў Расейскай Федэрацыі.

Паклонская выхоўвае дачку ад першага шлюбу.

ДД

Стужка навінаў